«Слова тыдня»
12.11.2026У нашым дзіцячым садзе працягваецца знаёмства выхаванцаў з прыгажосцю і мілагучнасцю роднай мовы. На гэтым тыдні дзеці знаёміліся з самым цёплым і важным словам— «Сябар».
Падчас заняткаў хлопчыкі і дзяўчынкі не проста запомнілі новае беларускае слова, але і паразважалі пра тое, што такое сапраўднае сяброўства, чаму важна дапамагаць, дзяліцца і быць уважлівымі да сяброў.
Праз гульні і шчырыя гутаркі дзеці з вялікай цікавасцю далучаюцца да беларускай культуры і ўзбагачаюць свой слоўнікавы запас.
Няхай у кожнага з нас заўсёды будзе побач надзейны сябар!